У машыне, якая ішла па 30‑м маршруце «Серабранка — Чыгуначны вакзал» на скрыжаваньні вуліц Маякоўскага і Аранскай загарэлася панэль прыбораў у кабіне кіроўцы.
Як расказаў карэспандэнту агенцтва «Мінск‑Навіны» прэсавы сакратар гарадзкога ўпраўленьня МНС Глеб Сьвірыд, на момант здарэньня ў салёне тралейбуса пасажыраў не было. Кіроўца пагасіў агонь самастойна да прыезду пажарных. 42‑гадовы мужчына трапіў у 2‑ю клінічную больніцу з дыягназам «Тэрмічнае паражэньне дыхальных шляхоў чадным газам».