Канадскаму спецыялiсту Глену Хэнлану, якi днямi быў звольнены з пасады галоўнага трэнера клуба НХЛ “Вашынгтон Кэпiтэлз”, прапанавана ўвайсцi ў трэнерскi штаб беларускай нацыянальнай зборнай па хакеi.
“Я ўжо зрабiў яму прапанову, — паведамiў журналiстам кiраўнiк Федэрацыi хакея Беларусi, мiнiстр унутраных спраў Уладзiмiр Навумаў. Паводле яго слоў, пакуль Г.Хэнлану прапанавана стаць трэнерам-кансультантам.
Цяпер пытанне аб змене галоўнага трэнера нацыянальнай каманды не стаiць, зазначыў У.Навумаў. Разам з тым ён не выключыў, што Г.Хэнлан будзе дапамагаць галоўнаму трэнеру зборнай — амерыканскаму спецыялiсту Курту Фрэйзеру з абаронай. Такога трэнера федэрацыя шукала, дадаў кiраўнiк ФХБ.
Глен Хэнлан кiраваў беларускай хакейнай зборнай у 2005—2006 гадах.
|